Заставайся сабой у Дзень роднай мовы!

21.02.2019

 

 

Міжнародны дзень роднай мовы наўрад ці нечым павінен адрознівацца ад звычайнага дня простага беларускага школьніка, тым больш ліцэіста”,- да такой высновы прыйшлі вучні ліцэя пры абмеркаванні канцэпцыі святкавання Міжнароднага дня роднай мовы.

І з гэтым нельга не пагадзіцца: няўжо мы будзем размаўляць па-беларуску толькі ў Дзень роднай мовы? Ці спяваць беларускія песні толькі ў гэты дзень? Або, можа, пісаць вершы і сачыненні пра мову толькі адзін раз на год? Канечне, не!

Таму мы прапануем сваю канцэпцыю свята, якое давайце ладзіць не толькі для іншых, але і для сябе. Вось некаторыя пункты нашай канцэпцыі:

  1. Беларуская мова – не тэма, а сродак.
  2. Рабіць звыклыя рэчы, але на беларускай мове.
  3. Эксклюзіў па-беларуску.

 

21 лютага мы хочам зрабіць так, каб на большасці мерапрыемстваў беларуская мова была не тэмай размовы, а сродкам:

  • Размаўляйце па-беларуску на перапынках і ўроках, размаўляйце на тыя тэмы, якія хвалююць вас.
  • А калі размаўляць па-беларуску складана ці няёмка, тады не забудзьцеся завітаць у ліцэйскую бібліятэку, дзе вас чакае цікавы флэшмоб, які дапаможа зразумець, чаму мы не размаўляем па-беларуску.

 

Другі важны пункт нашай канцэпцыі – разуменне таго, што галоўныя мерапрыемствы варта рабіць нефармальнымі. Давайце  рабіць  звыклае, але на беларускай мове :

  • А вам “слабо” адказаць біялогію па-беларуску!
  • А здаць рапарт на ўроку фізічнай культуры па-беларуску!
  • Ну і нарэшце напісаць заяву пра вызваленне з урокаў па-беларуску!

 

На Дзень роднай мовы мы хочам  прапанаваць і нешта эксклюзіўнае. Давайце арганізуем мерапрыемства  пад назвай “Стыль жыцця”, на якім вучні або настаўнікі раскажуць пра свае хобі і адкажуць на пытанні аўдыторыі.  Тут, вядома, паспяховасць мерапрыемства вельмі залежыць ад таго, ці гатовы мы з вамі быць абсалютна адкрытымі. Ну, як вам?

Мы будзем рады, калі нашы ідэі спатрэбяцца камусьці яшчэ.

А калі нехта ў вольную хвіліну захоча праверыць сваё адчуванне роднай мовы, завітайце на наступныя сайты. Не пашкадуеце!

 

Спасылкі на цікавыя анлайн-тэсты па беларускай мове: 

https://www.intex-press.by/2018/02/21/test-tsi-vedaetse-vy-prostyya-belaruskiya-slovy/ 

- Тэст “Ці ведаеце вы простыя беларускія словы?”

 

http://www.ganc-chas.by/by/page/votes/13005/

- Тэст “А вы добра ведаеце беларускую мову?”

 

https://adukar.by/news/tehst-pa-belaruskaj-move

-  Тэст “Наколькі добра ты ведаеш лексіку беларускай мовы?”

 

https://adukar.by/news/c-dobra-ty-vedaesh-u-tvar-belarusk-h-p-smenn-ka

-Тэст “Ці добра ты ведаеш у твар беларускіх пісьменнікаў?”

 

Заставайцеся сабой у Дзень роднай мовы!