Каб не забыць – трэба ведаць і помніць!

17.02.2018

Каб не забыць – трэба ведаць і помніць!

пад такім лейтматывам у ліцэі 17 лютага прайшло мерапрыемства да Дня памяці ахвяр афганскай вайны.

Дзень 15 лютага даўно перастаў быць толькі Днём смутку воінаў-афганцаў па сваіх сябрах, гэта Дзень жалю ўсяго нашага народа, Дзень спачування ўсім родным тых юнакоў, што вярнуліся дамоў “грузам 200”.

Адчуваючы ўвесь жах падзей 1979-1989 гадоў, ліцэісты пранікнёна чыталі вершы адпаведнай тэматыкі, якія падабралі самі. Усіх прысутных уразіла чытанне ўрыўкаў з кнігі С.Алексіевіч “Цынкавыя хлопчыкі” ў выкананні нашых выпускнікоў Пархомік Валерыі і Шалошыка Максіма (ў відэазапісе).

Вельмі запамінальным аказалася праслухоўванне песень, асабліва сімвалічнай “Груз 200”, а слайды прэзентацыі дазволілі пабываць на Востраве Слёз.

Правяла мерапрыемства
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Бурвін Людміла Мікалаеўна.