Матэматыка і фізіка – любімыя

22.01.2018

Матэматыка і фізіка – любімыя

Дыпламантамі другога этапа прадметных алімпіяд у ДУА “Ліцэй Івацэвіцкага раёна” стаў 31 вучань. З іх дыпламантамі першай ступені сталі 13 ліцэістаў (да прыкладу, летась было 10 дыпломаў першай ступені). У абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды прымалі ўдзел шасцёра вучняў і двое ўзнагароджаны Дыпломамі трэцяй ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама. Па матэматыцы – Кірыл Суражаў, вучань 11 класа (настаўніца Святлана Аляксееўна Паўлоўская) і Арцём Шут, вучань 11 класа (настаўніца Валянціна Уладзіміраўна Арцюшэня).

Кірыл Суражаў:

– Матэматыку палюбіў з чацвёртага класа. Вельмі ўдзячны сваёй настаўніцы Святлане Аляксеяўне Паўлоўскай, якая была маёй настаўніцай матэматыкі, калі я вучыўся ў СШ №3 г.Івацэвічы, а калі паступіў ў Ліцэй Івацэвіцкага раёна мне пашанцавала зноў – Святлана Аляксееўна працуе тут і зноў стала маёй настаўніцай. Каб перамагчы на абласным узроўні, трэба займацца шмат, а найбольш трэба ўмець рашаць задачы рознага кшталту: на логіку, на працэнты, геаметрычныя, зваротныя задачы, састаўныя і г.д. – па чатыры заданні на кожным этапе. Спадзяюся, што гэты вопыт і веды стануць падмуркам для паступлення ў БДУіР.

Арцём Шут:

–Да алімпіяды рыхтаваўся амаль штодзень. Іншы раз рашаў задачы гадзіну, а іншы і пяць гадзін у дзень. Фізіка мне падабаецца з таго дня, як яе стаў вывучаць у СШ №1 г.Івацэвічы, дзе вучыўся раней. У Ліцэі на больш паглыбленым узроўні, а яшчэ займаюся дадаткова. Не сказаць, што заданні на трэцім этапе алімпіяды былі складаныя, больш на базавым узроўні, але, пэўна, быў не мой дзень, памылкі дапусціў па няўважлівасці. Паступаць думаю у БДУіР і спадзяюся, што больш “праколу” не здарыцца.

Валентина Бобрик

(по материалам газеты "Ивацевичский вестник"  за 19.01.2018)