Краязнаўчы ўрок "Імі ганарыцца раён"

28.03.2024

28 сакавіка вучні 10-11 класаў сабраліся на краязнаўчы ўрок "Імі ганарыцца раён". Увазе ліцэістаў была прадстаўлена інфармацыя пра людзей, удастоеных звання "Ганаровы грамадзянін Івацэвіцкага раёна". На ўроку ўзгадалі таксама імёны тых землякоў, якія такога звання не маюць, але іх уклад у справу праслаўлення нашай малой радзімы не меншы. Напрыканцы мерапрыемства вучні паглядзелі кнігі івацэвіцкіх аўтараў: Алеся Зайкі, Віктара Рэчыца, Яраслава Пархуты, Анатоля Галушкі і іншых.