6 дзень тыдня беларускай мовы і літаратуры.

20.02.2021

Дзень шосты.

8“Само слова гаворыць…” – круглы стол пад такой назвай стаў заключным мерапрыемствам Тыдня беларускай мовы і літаратуры. Вучні 11-1, 11-2 класаў і вучаніца 10-2 класа Разумейчык Яніна падзяліліся аповедамі пра слоўныя багацці нашай мовы і ў чарговы раз даказалі прыкладамі, што слова бывае розным: ласкавым і асцярожным, шчырым і небяспечным, жаданым і недарэчным. Асновай вучнёўскіх выступленняў сталі цікавыя жыццёвыя гісторыі, сабраныя і запісаныя нашым земляком-краязнаўцам Алесем Зайкам, якія можна аб’яднаць адной тэмай: “Адысці ад свайго – гэта як адмовіцца ад дзіцяці. Ды і як адмовіцца, калі што ні вазьмі - скрозь яркае слова: сірочы вянок з белых квяток, скрыпучае дрэва доўга жыве, сілаю не будзеш мілаю, скоры паспех людзям на смех, скупы два разы плоціць, сляпы сляпому дарогу не пакажа”.

Прыгожым завяршэннем свята і ўвогуле Тыдня беларускай мовы і літаратуры стала песня пра Беларусь у выкананні Уладзіслава Апановіча.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Самасюк Алена Уладзіміраўна і Бурвін Людміла Мікалаеўна выказваюць словы вялікай падзякі ўсім удзельнікам мерапрыемстваў: хто словы ў слоўнік складаў, вёў радыёэфіры, пісаў кароткія апавяданні і вершы, здымаў відэаролікі і родныя пейзажы, удзельнічаў у інтэлектуальных гульнях і пасяджэнні за круглым сталом, хто проста любіць  беларускае слова і не цураецца яго.

Фотагалерэя: