Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

15.02.2021

“Толькі праз родную мову
чалавек можа стаць беларусам,
бо ў ёй хімія і фізіка,
гісторыя і батаніка,
эканоміка і культура таго,
што называецца нацыяй, народам”

Янка Сіпакоў

 

Дзень  1   (15.02, панядзелак)

Размаўляй на мове, а не пра мову” – пад такім слоганам пачаўся тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў ліцэі. Першы дзень тыдня распачала акцыя “Складаем слоўнік любімых беларускіх слоў разам”, да якой на працягу дня далучаліся ліцэісты, настаўнікі і іншыя работнікі ўстановы. У выніку атрымаўся сапраўдны “Слоўнік любімых беларускіх слоў ліцэістаў – 2021”. А да якіх высноў прыйшлі  мы пасля аналізу прапанаваных вучнямі слоў, вы даведаецеся заўтра!

У гэты першы дзень вядучыя радыёэфіраў “Гавары са мной па-беларуску” Кіслая Дар’я і Рэчыц Арсеній,  Кікун Нэлі і Грэчная Вольга, вучні класа 11-4, паклалі пачатак беларускамоўным эфірам у ліцэі і далі карысныя парады для тых, хто не ведае або сумняваецца, як пачаць размаўляць па-беларуску. Вось некалькі слушных парад ад нашых радыёвядучых:

Як пачаць размаўляць па-беларуску:

  1. Пазбаўцеся страхаў
  2. Папаўняйце свой слоўнікавы запас
  3. Пішыце па-беларуску
  4. Звяртайцеся па-беларуску да незнаёмцаў
  5. Пачніце ўжываць мову ў побыце
  6. Пазнаёмцеся з дасведчанымі носьбітамі мовы
  7. Набярыцеся цярпення
  8. Наведвайце ўрокі і факультатывы нашых настаўнікаў
  9. Вучыце мову дыстанцыйна

 

А таксама ў першы дзень тыдня быў дадзены старт наступным творчым конкурсам:

  • Конкурс на лепшае кароткае апавяданне і лепшы ўласны верш;
  • Конкурс на лепшы рэкламны ролік па-беларуску;
  • Конкурс на лепшы творчы фотапраект “Прырода на дзіва праўдзіва…”.

Фотагалегэя: