Дыктоўка да Міжнароднага дня роднай мовы

20.02.2020

20 лютага навучэнцы 10-11 класаў філалагічнага профілю ліцэя паўдзельнічалі ў акцыі, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы – напісалі дыктоўку па кнізе "Мая мілая ведзьма" Валерыя Гапеева. На мерапрыемстве прысутнічаў сам пісьменнік, які падкрэсліў неабходнасць адраджэння беларускай мовы. Валерый Гапееў падарыў ліцэю свае кнігі «Я размалюю для цябе неба...».

Акцыю правяла старшыня Маладзёжнага парламенту Ганна Ільяшэвіч. Ганна расказала аб дзейнасці Маладзёжнага парламенту і заклікала ліцэістаў да супрацоўніцтва.

12345