“Выганашчанская фартэцыя" не пакінула раўнадушнымі і нашых ліцэістаў…

26.09.2015

    Вось і дачакаліся мы  незвычайнай падзеі ў даволі звычайным жыцці нашага раёна. Праўда, ехаць давялося аж у Выганашчы, але ніхто з нас, думаю, не пашкадаваў пра гэта.

  Вёска Выганашчы здрыганулася ад выбухаў: тут адбылася ваенна-гістарычная рэканструкцыя падзей першай сусветнай вайны. На бутафорскім полі бою грымелі стрэлы і рваліся снарады. Так гучна і драматычна вырашылі арганізатары мерапрыемства ўспомніць ахвяраў адной з самых маштабных войнаў у гісторыі. Канешне, бой несапраўдны, але ўсе дэталі аўтэнтычныя. Уніформа салдат – дасканалая копія абмундзіравання пачатку мінулага стагоддзя. А побач з крэпасцю працаваў ваенна-палявы шпіталь. Такую рэканструкцыю ў вёсцы, на месцы гістарычных падзей, праводзілі ўпершыню: “пагуляць у вайну” прыехалі больш за 50 чалавек. Гэта ўдзельнікі гістарычных клубаў і мясцовыя жыхары. Хочацца дадаць, што, нягледзячы на дажджлівае надвор’е, настрой у нас быў узняты. Спадзяюся, што такія мерапрыемствы ўвойдуць у традыцыю нашага раёна, бо яны вучаць усіх нас шанаваць свабоду, любіць нашу краіну і ведаць сваю гісторыю.

Клютко Мікіта, 11-4 клас

    Наведалі мы ў гэту суботу ваенны фестываль, што адбываўся ў вёсцы Выганашчы. Што здзівіла і ўразіла, дык гэта, па-першае, выстава, на якой былі прадстаўлены асабістыя рэчы салдат першай сусветнай вайны, шматлікія фотаздымкі. Шкада, што палатка, дзе размяшчалася выстава, была малаватая, ды і рэчаў было не вельмі многа. Затое многія з нас набылі сабе сувеніры на памяць аб мерапрыемстве. Не ўтрымаўся нават наш настаўнік, Пётр Васільевіч, які таксама прыдбаў сабе памятны сувенір. Па-другое, мы назіралі за рэканструкцыяй бою часоў першай сусветнай вайны. Па праўдзе, мяне вельмі здзівілі паводзіны салдат на полі бою. Па-мойму, часам яны былі дзіўныя і нелагічныя. А вось бежанцы, на маю думку, вельмі добра сыгралі свае ролі. Вось такія ўражанні склаліся ў мяне пасля наведвання “Выганашчанскай фартэцыі”.

Голуб Андрэй, 11-1 клас

  Начало мероприятия, если честно сказать, было скучным. Да ещё и дождик портил впечатление. Но с каждой минутой мне становилось всё интересней и интересней. Взрывы, выстрелы, шум, крики – всё было очень реалистичным. Постановщики реконструкции – настоящие профессионалы своего дела. После боя всем желающим раздавали солдатскую кашу. К сожалению, пока я фотографировал всё происходящее, каша закончилась. Зато впечатления от того, что мы увидели,  сохраняться не только в памяти, но и на фото.

    Побольше  бы  таких мероприятий  в нашем районе!

Струневский Влад, 11-1 класс

фотограф Струневский Владислав 11-1