Образование за рубежом. Интервью с членами волонтерской организации «Адукацыя»

05.11.2015

 

Пра магчамасцi адукацыi за мяжой  лiцэiстам паведамiлi   члены валанцерскай арганізацыі «Адукацыя» (злева направа) Ганна Барадзiна и Любоў Каспяровiч

И:     Спачатку раскажыце, у чым сэнс вашай арганiзацыi? Чым вы займаецеся?

Г:      На нашым адукацыйным партале мы збiраем адукацыйныя мажлiвасцi для беларускай моладзi. Гэта нешта тое, што адбываецца ў Беларусi, за межамi Беларусi, нейкiя цiкавыя выпускнiкi, цiкавыя людзi, якiя дзеляцца сваiм досвiдам.. Наша iдэя, мiссiя, якую мы нясем, гэта збiраць досвед i дзялiцца гэтым досведам. Таму што мы ўсе дзесьцi пабывалi, штосьцi паспрабавалi i лiчым, што гэта проста не варта трымаць гэты досвед толькi для сябе, нiкому не даваць, а трэба падзялiцца iм з iншымi.

И:      Напрыклад, калi беларускi абiтырыент, выпускнiк, плануе паступаwь за мяжу, цi аднолькавыя  шанцы у беларускага студэнта и студэнта, для якога краiна поступлення з’яўляецца роднай?

Л:     Мне здаецца, усё залежыць ад краiны i ад той спецыяльнасцi, якую вы выбiраеце, але ўсё ж такi самым важным параметрам з’яўляецца талент, веды и квалiфiкацыя студэнта. Вядома, што не ўсе спецыяльнасцi i не ў кожнай краiне адкрыты для беларусаў, але калi беларус валодае вялiкiм жаданнем там вучыцца i валодае вялiкай матывацыяй, то ён можа альбо сам за свае грошы паехаць вучыцца ў гэтую краiну, альбо атрымаць нейкую стыпендыю, якая дапаможа яму. Вядома, што, каб атрымаць стыпендыю, трэба быць вельмi адукаваным чалавекам.

И:     Якiя краiны карыстаюцца найбольшай папулярнасцю ў беларускiх выпускнiкоў?

Г:      Адны з самых папулярных краiн сярод беларусаў — гэта Польша, Чэхiя, Германiя, ЗША. Ну, а потым, я думаю, таксама iншыя еўрапейскiя краiны. Можа быць, Францыя, Швецыя.

И:      Якiя асноўныя становишча трэба ведаць, калi плануеш паступаць кудысьцi за мяжу, да чаго нам варта быць гатовымi? Мабыць, у iх якiсьцi iншы спосаб падачы навучання?

Г:       Ну, канешне, усё залежыць ад кожнай навучальнай установы, няма нiякага агульнага супер-спосабу, якi дапаможа справiцца з усiм, але такiя агульныя адрозненнi ад паступлення ў нас ёсць. Гэта не тое, што ты прыходзiш, здаеш нейкiя ЦТ, i колькасць балаў рашае, куды ты паступаеш, а куды — не. Вельмi многа дзе не толькi ад адзнак залежыць паступленне. Залежыць ад матывацыi, пiшацца матывацыйнае пiсьмо-лiст, дзе вы апiсваеце, чаму вы там хочаце вучыцца. Могуць таксма падавацца нейкiя вашы навуковыя публiкацыi або ваш навуковы iнтарэс, чаму менавiта гэтую спецыяальнасць вы выбiраеце. Бывае, калi вы паступаеце вучыцца на iншай мове, нейкi моўны тэст, мiжнародны моўны тэст, як TOEFL (The Test of English for International Communication), IELTS (International English Language Testing System) i гэтак далей. Але гэта таксама часам не самае важнае. Важна падаць прыгожае рэзюмэ, у якiм расказваецца, дзе вы вучылiся, чым займалiся, i якраз такiя валанцёрскiя справы, актыўнасцi, мiжнародныя абмены, досведы вельмi добра залiчваюцца. У мiжнародных ВНУ лiчыцца, што гэта ваш класны бонус.

И:      Вы таксама згадвалi аб праграме абмену вучняў. Цi вы можаце падрабязней расказаць аб тым, як усё гэта адбываецца?

Г:       Я казала пра мiжнародныя моладзевыя абмены. Гэта не абмены навучэнцаў памiж школамi, хоць такiя праекты таксама бываюць, але ў iх я не эксперт, таму што не працую непасрэдна ў школе, але ведаю, што такiя бываюць. Мiжнародныя моладзевыя абмены працуюць з праграмай Еўрапейскага саюза. У адпaвeднасцi з гэтай праграмай, моладзь, узроставай рамкi з трынаццацi-пятнаццацi гадоў да трыццацi, могуць паехаць па праекце ад тыдня да двух, дзе будзе сустракацца моладзь як мiнiмум з дзвюх розных Еўрапейскiх краiнаў, i яны могуць быць абсалютна рознай тэматыкi: экалогiя, сацыяльная праца, пошук працы, iнтэрнэт-тэхналогii, журналiстыка, дапамога людзям з абмежаванымi магчымасцямi. На тыдзень, на два моладзь з розных краiнаў збiраецца, абменьваецца досведам, расказвае пра свае краiны, пра свой досвед нейкi, абменьваюцца думкамi на нейкай адной агульнай мове, часцей за ўсё ангельскай, i беларусы таксама маюць магчымасць паўдзельнiчаць. Мы на сайце дзелiмся такiмi адкрытымi магчымасцямi.

И:       Якiм чынам выбираюць тых, хто приме ўдзел у гэтай праграме?

Г:        Ну, тут, канешне, па-першае, залежыць ад кожнай праграмы па-трошку, але мы стараемся гэта рабiць камандай, каб не адзiн чалавек толькi падбiраў, i тады мы складаем звычайна таблiцу, што для гэтага праекта патрэбна, але самая важная рэч гэта матывацыя. Мы не глядзiм, хто валодае мовай i наколькi, таму што гэта не самае важнае, калi менавiта на тыдзень, то там можна справiцца, I, наадварот, мы любiм браць людзей, якiя не супер ведаюць мову, i ў iх з’яўляецца дадаткова матывацыя вывучыць гэтую мову. Або глядзiм, каб чалавек быў зацiкаўлены, каб яму гэта было патрэбна. Калi чалавек i так ужо быў на трыццацi праектах, то якi сэнс яму ехаць на трыццаць першы? Мы любiм браць людзей, якiя не мелi такой магчымасцi, для якiх гэта быў бы першы, скажам, досвед. Ну, i на гатоўнасць быць разам, гутаркаваць, таму што гэта абмен; гэта не тое, што мы прыязджаем, i ўсё гатова, чакаем, што нам усё прынясуць нешта на талерачцы i скажуць: «Ну, вось, бярыце, калi ласка». Таму мы адбiраем так, каб бачыць, што чалавек гатовы таксама нешта аддаваць, нечым дзялiцца.

И:        Цi супрацоўнiчае ваша арганiзацыя з якiмi-небудзь унiверсiтэтамi ў Беларусi або дзесьцi яшчэ? I наогул, цi супрацоўнiчае ваша арганiзацыя с якiмi-небудзь iншымi валанцёрскiмi aрганiзацыямi, у прынцыпе, па ўсiм свеце?

Г:         Ну, у нейкiм плане, так. Большая частка нашай каманды стварае «Адукацыю» як валанцёрства. Кожны з нас мае яшчэ нейкае хобi, нейкую працу, нейкi занятак. Так, напрыклад, Люба працуе журналiстам i вучыцца ў БДУ, таму мы можам сказаць, што мы супрацоўнiчаем з i Iнстытутам Журналiстыкi БДУ, i нейкiя разам штукi мы выдумляем. Я працую ў грамадскай арганiзацыi ў Гродне, i таму ў гэтай арганiзацыi мы займаемся валанцёрамi i гэтак далей, i на нашай базе часам нешта праходзiць, таму, канешне, мы супрацоўнiчаем з валанцёрамi i з рознымi арганiзацыямi. Цяжэй, канешне, трошкi супрацоўнiчаць з унiверсiтэтамi, таму што мы трошкi розныя структуры: мы больш моладзевая iнфармацыйная пляцоўка, ва унiверсiтэтах больш структурна дыпламатычная схема, яны займаюцца дакументамi, студэнтамi. Мы не заўжды маем доступ да такога, таму што, ну, гэта i не наша кампетэнцыя, мы не займаемся акадэмiчнай адукацыяй. Мы раздаем, дзелiмся магчымасцямi. Мы вельмi актыўна супрацоўнiчаем з тымi, хто займаецца нефармальнай адукацыяй: трэнiнгi, валанцёрствы, workshop’ы, майстар-класы, анлайн-навучанне. Тут у нас вельмi шырокi спектр розных парталаў. Патрошку з мiжнароднымi мы таксама стараемся падтрымлiваць сувязь. Калi ў нас ёсць партнёры, якiя на розных мовах публiкуюць навiны, мы таксама стараемся падтрымлiваць iх, спiсвацца, дамаўляцца. I ў нас ёсць такая задумка: сабрацца, зрабiць такi абмен, трэнiнг з сайтамi па ўсiм свеце, якiя таксама займаюцца падобнай працай. Напрыклад, ёсць каманда «Edu Active» (http://www.edu-active.com), якiя пачыналi з азербанджанцаў, яны стваралi для сябе, а потым сталi сусветнай глабальнай платформай. Мы стараемся налажваць сувязi з такiмi iнiцыятывамi, каб разам рабiць нашу працу яшчэ лепш.

вела беседу ученица 10-3 класса Трафимович Екатерина
фото и видео учащихся 10-3 класса 


Для заинтересовавшихся учеников, больше информации можно узнать на http://adukacyja.info или по телефону +375 (29) 779-28-83 (Ганна Барадзiна)