Аб семінары, прысвечанаму медыйнай і інфармацыйнай граматнасці вучняў

03.10.2016

У ДУА “Ліцэй Івацэвіцкага раёна” у рамках семінару, прысвечанаму медыйнай і інфармацыйнай граматнасці вучняў, сустрэліся настаўнікі нашага раёна і Чэшскай Рэспублікі.

Чэшская дэлегацыя, у складзе якой настаўнікі Іржы Бенэш, Павел Мартыноўскі і каардынатар праграм Асацыяцыі па міжнародных пытаннях Павел Данэк за тыдзень наведалі шэраг устаноў адукацыі ў Беларусі. Сярод якіх сталічная гімназія, а таксама гімназія г. Пінска.  Наведаліся госці і да нас, міжнародны навукова-практычны семінар “Методыкі фарміравання медыйнай і інфармацыйнай граматнасці вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі” сабраў у канферэнц-зале ДУА “Ліцэй Івацэвіцкага раёна” інаватараў нашага раёна.