Усё самае лепшае ў свеце – ад мамы!

16.10.2017

         “Мамачка, матуля, любая мая”, “Матуліны рукі, адзіныя ў свеце, шануйце, любіце заўсёды іх, дзеці!”, “Каб усмешка з вачэй не спадала, з маладых і вясёлых тваіх”, “Мілая матуля, я цябе люблю”, “Перад табой адною каяўся, ты – лепшы ў свеце мой святар”, “Любоўю загоім усе сваркі, нягоды, з табою праходзяць шчаслівыя годы”, “А ў матулі адна дарога. А ў матулі адна дарога – трывога за цябе, за людзей, за ўвесь свет…” – такі лейтматыў вучнёўскіх выступленняў з нагоды Дня Маці. З увагай і захапленнем ліцэісты слухалі, як чыталі вершы іх сябры, усіх зачаравала сваёй песняй, якую яна часта спявае маме,  Галавач Юлія, пасмяяліся з гераінь сцэнкі   Высоцкай Юліі і Карачун Ірыны. А напрыканцы ўсе разам заспявалі песню маме!  

Бурвiн Л.Н.