Само слова гаворыць

18.02.2023

18 лютага, у суботні дзень напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, вучні 10-11класаў сабраліся на мерапрыемства "Само слова гаворыць". З вялікім задавальненнем ліцэісты расказвалі пра гаваркія беларускія словы, пра паходжанне многіх фразеалагізмаў, пра павучальны змест прыказак і прымавак. Фінальным акордам мерапрыемства стала песня "Беларуская мова" ў выкананні Падаляка Паліны.