VIІ завочная алімпіяда па беларускай мове

26.01.2023

Кафедра беларускай філалогіі

УА “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна”

 

Запрашаем прыняць удзел у VIІ завочнай алімпіядзе па беларускай мове вучняў 11 класаў г. Брэста і вобласці.

Матэрыялы алімпіяды могуць зацікавіць усіх, хто вывучае ці даследуе беларускае слова, яго семантыку, этымалогію, а таксама неабыякавы да гісторыі, культуры і традыцый нашага краю.

Каб прыняць удзел у алімпіядзе, неабходна перайсці па наступнай ссылцы: 
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScDYWJCY_uuw_sIZ1WQSrLGdRmkeMjPjdapjFCUKzMBYkrUow/viewform?usp=sf_link 
і адказаць на пытанні па прапанаванай форме. 

Матэрыялы алімпіяды будуць даступны  9.02.2023 г. і 10.02.2023 г.

Чакаем Вашых адказаў! 

Вынікі алімпіяды будуць падведзены 21 лютага і размешчаны на сайце кафедры (https://www.brsu.by/kafedra-belorusskoj-filologii ). 

Шчыра дзякуем усім за супрацоўніцтва!